Гурт Akute зладзіў прэзентацыю дэбютнай пласцінкі “Дзевачкі і космас” і пазнаёміў слухачоў з песнямі будучага альбома. Для свайго касмічнага канцэрта музыканты абралі бадай што самую падыходзячую пляцоўку горада – клуб “Графіці”. І, нягледзячы на “не зусім сезонны” чэрвень, паслухаць магілёўскі гурт набілася паўнюткая зала.
