Аляксей Шадзько «Толькі б не было холадна …».

10 кастрычніка ў ДК МТЗ адбудзецца прэзентацыя новага альбома Аляксея Шадзько «Толькі б не было холадна …».
Аляксей Шадзько - музыка, акцёр тэатра і кіно. Скончыў у 1984 годзе Мінскітэатральны інстытут. Працаваў у філармоніях у Тамбове, Гародні, у аркестрах  Мінску. У 1989 годзе арганізаваў рок-гурт «Доктор Моро» у Санкт-Пітэрбурзе. По вяртанні ў Мінск пачаў працу ў Нацыянальнымакадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага. У 1999 годзе ствараегурт «Сестра». Усяго за музычную кар’еру з 1991 года запісаў 10 дыскаў. У цяперашні час паспяхова выступае з канцэртамі ў Мінску і іншых гарадах. З 2009 года з’яўляецца акцёрам МХАТа пад кіраваннем Т. Даронінай.
10 кастрычніка, ДК МТЗ (вул. Даўгабродская, 24,  метро «Трактарны завод»).Квіткі ў цэнтральных касах горада: 50 000-80 000. Даведкі па тэлефонах:+375 29 6715865, +375 29 2544909.