Bela Music » Відэа

Відэа кацэртнага выступу гурта ПАЛАЦ
Відэа. Гурт «Палац» на «Зорным рынгу» СТВ. Спампаваць канцэрт бясплатна – НАВІНЫ БЕЛАРУСІ відэа

http://www.ctv.by/proj/vid/~videofile=15291

“Культур-мультур” нацыянальная музыка
У перадачы “Культур-мультур” з Яўгенам Доўгіх на TUT.BY-TV працягваецца акцыя “Прывядзі у студыю музыкі”. 10 чэрвеня ў перадачы “Культур-мультур” з Яўгенам Доўгіх на TUT.BY-TV, дзе працягваецца акцыя “Прывядзі у студыю музыкі”,  гасцямі перадачы былі  галоўны рэдактар музычнага інтэрнэт-партала беларускай музыкі “Тузін гітоў” Сяргей Будкін і – Алег Хаменка, музыка, лідэр гурта “Палац “. Атрымалася цікавая аналітычная размова пра праблема вызначэння нацыянальнай музыкі,  крытэрыі вызначэння “беларускай музыкі” і “музыкі з Беларусі”,крытэрыі вызначэння фальклору і “аўтарскага фальклору”,  інтэрпрэтацыю музычнага матэрыялу ў розных стылях. Праслухаць ці праглядзець праграму можна па адрасу  news.tut.by/tv/230295.html

ПАЛАЦ. Адноўлены кліп “На турэцкіх палях”
Адноўлены кліп “На турэцкіх палях”

<object width="425" height="349"><param name="movie" value="http://www.youtube.com/v/BaW8n6NyaV8?version=3&hl=ru_RU&rel=0"></param><param name="allowFullScreen" value="true"></param><param name="allowscriptaccess" value="always"></param><embed src="http://www.youtube.com/v/BaW8n6NyaV8?version=3&hl=ru_RU&rel=0" type="application/x-shockwave-flash" width="425" height="349" allowscriptaccess="always" allowfullscreen="true"></embed></object>

Bela Music Video
<object classid="clsid:d27cdb6e-ae6d-11cf-96b8-444553540000" width="425" height="344" codebase="http://download.macromedia.com/pub/shockwave/cabs/flash/swflash.cab#version=6,0,40,0"><param name="allowFullScreen" value="true" /><param name="allowscriptaccess" value="always" /><param name="src" value="http://www.youtube.com/v/a8aeaesTe7o&hl=ru_RU&fs=1&rel=0" /><param name="allowfullscreen" value="true" /><embed type="application/x-shockwave-flash" width="425" height="344" src="http://www.youtube.com/v/a8aeaesTe7o&hl=ru_RU&fs=1&rel=0" allowscriptaccess="always" allowfullscreen="true"></embed></object>

Першы фестываль «Bela Music-2009» вытрымаў выпрабаванне кепскім надвор’ем: больш за тысячу гледачоў, не спалохаўшыся дажджу, сабраліся паслухаць беларускую музыку на вольным паветры.

Першая навала дажджу прыйшлася на заканчэнне выступу «Гарадзкіх». «Хлопцы, плашчык не пазычыце? — звярнуўся хтосьці са змакрэлых гледачоў да шэрагу захутаных у плашчы-накідкі міліцыянтаў. — Прыходзь да нас служыць, то выдадуць», — адказаў адзін з ахоўнікаў парадку. Непадалёку ягоныя калегі павялі дзвюх нецвярозых дзяўчат – на фэсце было строга з алкаголем, яшчэ на ўваходзе ў гукаўзмацняльнік папярэджвалі, што нецвярозых пускаць на тэрыторыю фестывалю не будуць. Тых, каго не адсачылі на ўваходзе, выводзілі за турнікеты пазней. Увогуле, відавочна «разагрэтых» гледачоў амаль не было, і гэта не магло не радаваць вока.

Каля сцэны тым часам сабралася больш за тысячу чалавек. Шмат хто наракаў на прагноз надвор’я, пра абяцанае штармавое папярэджанне, якое многіх прымусіла адмовіцца ад жадання паехаць у «Баравую». На сцэну выйшлі «ДзеціДзяцей». Разам з Ганнай Хітрык заззяла сонейка. Гук быў на ўзроўні, чым карысталіся аматары халявы, якія пазбіраліся за агароджай. Сцэна была афомленая празрыстым экранам і бягучым радком.

«Дзяцей» змянілі бацькі, калі не сказаць дзяды айчыннага року – на сцэну выйшлі ўдзельнікі праекту «RASTOP POWER TRIО» — Аляксандр Растопчын, Аляксей Казлоўскі ды Андрэй Філатаў. Усіх траіх яднае супраца ў «Сузор’і». Растопчын і Казлоўскі зараз жывуць у ЗША.

У баку ад сцэны праз агароджу перамаўляўся з прыхільнікамі свайго таленту сёлетні ўдзельнік «Еўрабачання» Пятро Ялфімаў. «Глядзі, сёння не ў белых штанах» — усміхаліся гледачы.

Выхад Ялфімава сустрэлі досыць прыязна, хоць без асобных выгукаў не абышлося. Пасля першай песні над натоўпам з’явіўся самаробны плакат «Спяваеш ах**на», нехта выгукнуў: «Усё, нясіце Пецю крылы!»

Сапраўдныя танцы пачаліся з выхадам на сцэну Кулінковіча і ягонай банды. З першымі акордамі «Прыйшоў наш час» побач са сцэнай разам з маладымі людзьмі пачала таньчыць нават пара сталага веку. Аляксандр Кулінковіч здзейсніў «выхад у народ», чым выклікаў захапленне публікі і прымусіў напружыцца асалавелых ад гуку спецназаўцаў. А з заходняга кірунку тым часам насоўваўся чарговы фронт. «Мы выклікалі буру!» — выгукнуў Кулінковіч, вызваляючы месца аднаму з арганізатараў фэсту Алегу Хаменку. «Палац» зайграў пад даволі моцны ўжо дождж. Над натоўпам разгарнуліся парасоны. Алег Хаменка папрасіў людзей пацярпець ды прысвяціў песню «Маці» памяці Алега Янкоўскага. Але перажыванні Хаменкі наконт дажджу апынуліся марнымі, наадварот, ён нібыта канчаткова разняволіў людзей і пачаліся ўсеагульныя танцы. А падвойная вясёлка, што неўзабаве заззяла над аэрадромам, нават суворых міліцыянтаў прымусіла ўсміхацца з дзіцячай непасрэднасцю. Пра«грукатала кола» і на сцэну выйшлі «Без білета». Частка народу пайшла сагрэцца гарбатай, каля сцэны актывізаваліся фанаты гурта з постэрамі.

Гарбату з астылымі шашлыкамі падавалі цётачкі ў чырвона-зялёных кепках і гэта разам з расейскай мовай з боку сцэны стварала досыць дзіўнаватае адчуванне, што знаходзішся ты на якім чарговым свяце горада. Ажно не: вось непадалёк праходзіць аналітык Віталь Сіліцкі, за суседнім столікам сядзіць моладзь БНФ, нехта дзеліцца ўражаннем, што даўно не бачыў у Беларусі на адной сцэне столькі «забароненых» гуртоў.

«На сцэне гралі «Без білета», а зараз выйдзе «Крама»!» — паведаміў Віталік Артыст. «Мы б праспявалі «Падае дождж», але гэта было б здзекам», — зжаліўся над збольшага абсохлай публікай Ігар Варашкевіч. «Сонца ў вочы, вецер у твар» — неслася са сцэны, а сонца ўжо хавалася ў чарговую хмару, што напаўзала з захаду. З першымі акордамі «J:Морс» на выхад з пляцоўкі пацягнуліся ручайкі людзей. Але без удзячнай публікі Ўладзімір Пугач з калегамі не застаўся. «Дзе цябе носіць, я толькі на «Морсаў» сюды і прыехала!» — сварылася дзяўчына на сваю сяброўку, якая забавілася каля намётаў з гарбатай.

«А класна, што быў дождж — паддаў жарсці сёння», —падзяліўся хтосьці з гледачоў у спецыяльным аўтобусе, што вёз стомленую публіку за станцыі метро «Усход».

Відэа Яраслава Сцешыка http://nn.by/