23 лютага ў клубе Рэактар усё ж адбылася чарговая, юбілейная “Рок-Каранацыя”. Гэтым разам яна праходзіла ў форме гала-канцэрту, дзе выступалі галоўныя пераможцы папярэдніх каранацый. Сімвалічны конкурс вёўся толькі па двух намінацыях: лепшы альбом ды лепшы гурт, але не года, а ўсяго часу існавання ўзнагароды. Адкрываў мерапрыемства гурт Drum Ecstasy, прычым з віншаваннямі ўсім мужчынам.
