Гурт “Жнюв” днямі прэзентаваў у Мінску свой дэбютны альбом. Каб распавесці пра 15-гадовае жыццё без паўнавартасных кружэлак, пра сваё адрозненне ад сучасных музыкаў і планы “пераўтварыць” гурт у кінастудыю, напярэдадні прэзентацыі на “Еўрарадыё” прыйшлі гітарыст калектыву Аляксандр Семянюк і басіст Зміцер Якута.
