Прэзентацыя альбому HMR адбудзецца 4 лiстапада ў мінскім клубе Re:Public пры падтрымцы гурта «Разбітае сэрца пацана», а таксама «зорных» гасцей.
«HMR» складзены з 10 рок-баевікоў аўтарства IQ48 і аднаго сумеснага трэку «Дай сілы!» з вядомым беларускім рэперам Vinsent’ам. Увесь новы альбом, ад напісання першай песні да апошняй рэкард-сесіі, быў створаны за адзiн год. Непасрэдна запіс «HMR» адбыўся ў чэрвені-верасні 2011 году на ўласнай студыі «Таксафон» гітарыста IQ48 Паўла Яноўскага

