Расійскі часопіс “Афиша” запусціў праект, паводле якога лепшыя маладыя музыкі пераспяваюць песні “Мумий Тролля”. Кожныя 10 дзён на сайце часопіса з’яўляецца новы трэк і новы кліп з каментарамі Іллі Лагуценкі і саміх аўтараў кавер-версіі. Удзельнікаў праекта выбіраюць прадстаўнікі “Афішы”. Гурт “Кассиопея”, напрыклад, запрасіў музычны рэдактар выдання Аляксандр Гарбачоў, з якім музыкі даўно сябруюць.
