Гурт “Князь Мышкін” адсвяткаваў свой дваццаты Дзень нараджэння. Усё адбылося ў звыклым для інтуітыўных імправізатараў камерным фармаце – невялікая сцэна “Лісінай нары”, ціхае ўтульнае месца, сябры, госці, адны з якіх спявалі-гралі-чыталі-віншавалі, іншыя – проста сядзелі і цешыліся адсутнасцю формы.
