Днямі гурт “J:Морс” выклаў у Інтэрнэт песню “Мамонов” з новага альбома. Гэта кампазіцыя выклікала шмат размоў у калямузычнай тусоўцы. Да прыкладу, былы рэдактар “Музычнай газеты” Алег Клімаў, які ўвесь час выказваўся крайне негатыўна пра творчасць гурта, пасля праслухоўвання песні, раптоўна змяніў свой пункт гледжання.
