“Культур-мультур” нацыянальная музыка


У перадачы “Культур-мультур” з Яўгенам Доўгіх на TUT.BY-TV працягваецца акцыя “Прывядзі у студыю музыкі”. 10 чэрвеня ў перадачы “Культур-мультур” з Яўгенам Доўгіх на TUT.BY-TV, дзе працягваецца акцыя “Прывядзі у студыю музыкі”, гасцямі перадачы былі галоўны рэдактар музычнага інтэрнэт-партала беларускай музыкі “Тузін гітоў” Сяргей Будкін і – Алег Хаменка, музыка, лідэр гурта “Палац “. Атрымалася цікавая аналітычная размова пра праблема вызначэння нацыянальнай музыкі, крытэрыі вызначэння “беларускай музыкі” і “музыкі з Беларусі”,крытэрыі вызначэння фальклору і “аўтарскага фальклору”, інтэрпрэтацыю музычнага матэрыялу ў розных стылях. Праслухаць ці праглядзець праграму можна па адрасу news.tut.by/tv/230295.html