N.R.M. збіраецца ў тур па Беларусі на пошукі вакаліста

У канцы сакавіка – пачатку красавіка гурт N.R.M. збіраецца праехацца з канцэртамі па абласных гарадах Беларусі, а таксама наведаць Беласток і Варшаву. Падчас туру музыкі будуць праводзіць конкурс-праслухоўванне ўсіх жадаючых заняць месца Лявона Вольскага. Як распавёў гітарыст калектыву Піт Паўлаў, музыкі ўжо вызначыліся з умовамі канцэртнага адбору, але пакуль не вельмі ўяўляюць яго механізм.

N.R.M., Павлов Пит

читать далее