На КАМЯНІЦУ прыедзе Алег Скрыпка

3 верасня ў межах фолк-фэста “Камяніца” лідар вядомага ўкраінскага гурта “Воплі Відаплясава” Алег Скрыпка ўпершыню пакажа беларусам сваю сольную танцавальную фолк-праграму, у якой ён адначасова выступае ў ролі спевака і ды-джэя.

Як даехаць:

– На асабістым аўто альбо ровары (з роварам дазволены ўваход на тэррыторыю фестывалю).
– Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi “Паўднёва-Заходняя”. З 12.00 да 13.00 і з 21.30 да 23.00 аўтобус нумар 203 будзе хадзіць па запаўняльнасці. Квіток каштуе 1,5 тыс. руб.;
– Фестывальным аўтобусам ад прыпынка “Малінаўка 6″ (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава) з 11 да 23 гадзін. Аўтобус курсіруе па запаўняльнасці, праезд бясплатны.