Лідэр гурта Зьміцер “Міх” Міхневіч прызнаецца, што ўжо сёмы месяц сядзіць на антыдэпрэсантах. “Да дэпрэсьняка прывяло насычанае жыцьцё: праца на трактарным заводзе, потым адразу праца ў студыі, плюс чарачка на выходных ды яшчэ канцэрты, рэпэтыцыі. І сям’я яшчэ ёсьць”. Апошняя падзея з жыцьця гурта – сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
