11 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску прэзентавалі новы альбом беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, паведамляе БелаПАН. Паводле слоў мастацкага кіраўніка “Песняроў” Вячаслава Шарапава, выхад дыска – гэта і даніна заснавальніку ансамбля Уладзіміру Мулявіну, 70-гадовы юбілей якога адзначаецца 12 студзеня.
