Толькі расклаўшы рэчы і яшчэ не пасьпеўшы дабегчы да адной з фэстывальных сцэнаў “Be2gether”, пачулі знаёмы голас. “Руся?”, – падумала я. – Ня можа быць: як яна можа тут апынуцца?” Але адчуваньні не падманулі – сярод рознанацыянальных выступоўцаў фэсту разам зь менскім гуртом CherryVata сьпявала Руся. У спрыяльнай творчай атмасфэры фэстывалю рок-князёўна 2006 году распавяла аб лёсе Indiga, беларускага року і ўласных новых этна і джазавых праектах.
