Пасьля помнага інтэрвію, калі музыкі адмовіліся разумець беларускую мову, The Toobes на час зьніклі з далягляду СМІ і не давалі сольныя канцэрты ў Менску. Пасьля выхада новага сынгла “Heartbeat” і сумеснага канцэрта ў Пецербургу з гуртом Ліама Гэлахэра Beady Eye, удзельнікі The Toobes далі экслюзіўнае інтэрвію “Тузіну Гітоў”, у якім распавялі пра свае мары і сны, новы сыгл і будучы альбом, а таксама пахваліліся тым, што часта карыстаюцца беларускай мовай на канцэртах і падчас інтэрвію.
