
28 кастрычніка ў клубе Re: Public пройдзе вечарына «Пудра» з удзелам гуртоў The Pils (Indie, Disco, Rock) і The Fantastiques (Garage Rock), а таксама dj-яў Marmo, Mad Mouse, Esco, Who Can DJ’s.
Час перавярнуць старонку гісторыі і перайсці да наступнагаакту камедыйнага алка-мюзікла «Пудра». Цяпер наша секта пераязджае ў новы храм вар’яцтва і вэрхалу - клуб Re: Public. Упершыню «Пудра» пройдзе ў фармаце жывога канцэрту!
клуб Re: Public (вул. Прытыцкага, 62, арт. М. «Кунцаўшчына»).Пачатак у 23:00. Квіткі: 10 000 (да 24:00), 25 000. З вечарынкі будзе весціся прамая відэа-трансляцыя.
