Выстава беларускіх музычных інструментаў

7 снежня а 17.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Заплакалі струны жывыя”. На выстаўцы прадстаўлены музычныя інструменты – вырабы сяброў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Прадстаўленыя ў экспазіцыі музычныя інструменты – “жывыя”. Яны памятаюць цеплыню рук майстра, нясуць у сабе спрадвечныя традыцыі, захоўваюць непаўторны голас – голас беларускай зямлі. Нягледзячы на адметныя рысы, іх аб’ядноўвае выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў (гліна, дрэва, метал), якія спрадвеку ўжываліся на Беларусі, і натхненне багатай спадчынай народных рамёстваў.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05